Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

дзяржава

Сярэдняя: 4.9 (105 галасоў)
...люблю дзяржаву я?.. Ды не... Любіць яе мне неахвота... Я ж — на Радзіме нарадзіўся... На ёй дзяцінствам сваім рос, юнацтвам — там жа жыў, і сталасцю — пахаў да поту. ...люблю дзяржаву я?.. Ды не... За што любіць яе, зямляк мой і сусед мой любы?.. На гэты час, калі я ўжо дзядуля, і ўклаў ў дзяржаву ўсё жыццё сваё, яна, на старасць мне, дае ў прыбытак — дулю... ...люблю дзяржаву я?.. Ды не... завошта ж мачаху любіць скупую, якая з раніцы да ночы нас няўстанна гне, папрокамі пустымі даўбае, ды й, брэша... брэша... ...як любіць такую?.. ...люблю дзяржаву гэту я?.. Ды не... ...дзяржава для мяне — нікчэмны гук... Дзяржавай у мяне — мая матуля, жанчына-жонка, дзеці, ўнучка, ўнук... Мне з імі, як з Радзімаю, ўтульна... ...дзяржава ж для мяне — нікчэмны гук... Усё нашчадкі ёй прыпомняць... Не! Не люблю дзяржаву я! Яна Радзіму нашу — душыць, як змяя... За гэту мачаху перад суседзямі — саромна...Nike