Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

фэнтазі

Сярэдняя: 3 (8 галасоў)
На апляванай і склізкай сцэне, Дзе рэжысёрыць нязьменна Бог, У абакружжы калючак-ценяў Гучыць сягоньня мой маналог. А зьверху сцэны нахабна сочыць Ільсьнянай поўні крывы абрыс, Жарчэй сафітаў мне сьлепіць вочы, Вось-вось, здаецца, зьляціць уніз. І я ў бяздоньне пустое залы Шпурляю нема лушпіньне слоў, Аб тым, як часта перападала Аб’едкаў ісьцін з чужых сталоў. Я на прэм’еры сябе са скуры Аж выварочваў, што чалавек, Не горш за іншых, у меру дурань, І рогі маю на галаве. Ад колкіх ценяў гасьцей прэм’еры Я бараніўся, як толькі мог… А поўня п’яна крычыць “Ня веру, Ня тую ролю табе даў Бог!”.Air Jordan IV 4 Running Shoes