Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

гародня

Сярэдняя: 4.9 (7 галасоў)

Стала рыжаю Гародня,
Прачасаў ёй Нёман чуб;
Мо, гуляць пайсьці сягодня,
Прывітаць маўклівы дуб.

Ён расправіў ля Каложы
Так адважна плечы ў шыр,
Што зьдзіўляецца прахожы:
Сапраўды, дуб - багатыр!

Ля яго спынюся часам
Напужаць хлапком варон,
Іх заўсёды чорным пасам
Тут віхорыць легіён.



Сярэдняя: 4.7 (7 галасоў)

Мне вельмі цябе не хапае…
Па Нёмане месяц гуляе
І хвалям у рытм падпявае:
“Сумую, чакаю, кахаю…”
Па вуліцах Гродна блукаю,
З завеяй пра нас размаўляю,
У кроках жаданне хаваю –
Прымчацца хутчэй на спатканне!
Ды мары адлегласць з’ядае:
Пачуцці на моц правярае –
Сустрэчаў адно не хапае…
Сумую, цябе ўспамінаю:
Усмешку, што твар асвятляе,
Смак вуснаў, які акрыляе,
І стан грацыёзны – натхняе
На вершы, што я прысвячаю
Адзінай, якую кахаю!
І марамі дзень набліжаю,
Калі у касцёле зайграе
Вясельны гімн нам на аргане:
Цяпер ў Богу вы паяднаны!