Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

маленства

Яшчэ не ацэнена
Адзіны жэст, адное слоўка – і я лячу: ўспамінаў конь нясе мяне ў маленства зноўку. Там я на штосьці хмуру броўкі, а мне вясёлая багоўка казыча ножкамі далонь. Вакол жаўцеюць кураняты сагрэтых сонцам дзьмухаўцоў – так іх назваў чамусьці тата, калі на луг мы збеглі з хаты на пошук промняў паласатых – настрою сумнага касцоў. А ветрык буськае нам твары і коткай лашчыцца ў нагах. І гоніць радасна не хмары – страшныя шэрыя пачвары, а матылькоў ружовай мары і карамельны кветак пах. Наўкол трава – як плот высокі, рамонкі тыркаюцца ў нос. А зверху неба цешыць вока імчаннем конікаў-аблокаў у трыдалёкае далёка над верхавінамі бяроз. О, коні! Мой, незацугляны, ўзбрыкнуў і скінуў ля вады. Да рэчкі, лёсам разаранай, я падышоў дзіцём румяным, адлюстраваўся нечакана – а там… гады – мае гады. 26.05.2013 Air Jordan