Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

навальніца

Яшчэ не ацэнена

Палёт на паветраным шары
вышэй за давер і пакор.
Вакол незнаёмыя хмары
ствараюць ілюзію гор.

Хутка мяняюцца фарбы,
грукоча сапраўдная злосць.
У шчырай нянавісці неба
хвалюючая прыгажосць.

Паветраныя патокі
не ведаюць ветливых слоў.
Маланак магутныя токi
спыняюць у артэрыях кроў.

У вачах безназоўнага бога
горкія кроплі дажджу.
Канец! Мне не свеціць нічога,
нябёсаў я больш не хачу.



Сярэдняя: 4.8 (6 галасоў)

...Здалёк паплылі хмаркі-аблачынкі, па вершалінах дрэў пранёсься вецер-сполах... І вось вялізная, фіялетава-шэрая хмара-пачвара наплывае на вёску. Уздымаецца вецер-паземнік і долу ляцяць першыя буйныя кроплі-дажджынкі. Яшчэ раз грозна ўздыхае хмарына і ўжо, здаецца, уся прастора, увесь сьвет апанаваны дажджавою навалай...
Лье моцны дождж, а адзін пеўнік-падлетак ходзіць па двары - хоць бы што яму. Можа, гэтаксама, як і я - любіць дождж? Памятаю ў дзяцінстве: як пачынаецца дождж, дык я выходжу з дому і - альбо блукаю пад дожджыкам па лужынах, альбо, схаваўшыся дзе-небудзь пад страхою, дыхаю чысьцюткім, вільготным паветрам, што поўніцца пахамі зямлі і ўсяго зямнога...

Пасьвятлела, дождж паменшаў і паступова сьціх зусім, пакінуўшы азёры-лужынкі ды на галінках дрэў - празрыстыя кроплі-сьлязінкі.

...Невялічкі прасьвет і... новая хмара, і моцны, зноў як зь вядра, дождж. Раздажджылася... Аблачыны-хмары шпарка плывуць чарадою на захад. Дзесьці ў нетрах нябёсаў грукоча-імчыць Перунова калясьніца -палымнеюць час ад часу прывідным бляскам маланкі...

На бярвеньні ўладкаваліся жоўтыя гарбузы-пузацікі. Паклала іх маці дасьпяваць, а тут дождж... Ну і няхай памыюцца.
На падворку сьветла больш-менш, а вось на лузе, за рэчкай, суцэльная шэрая дажджавая заслона.
Плача восень дажджом верасьнёўскім на хаўтурах па леце мінулым...