Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

пачуцце

Сярэдняя: 3.7 (6 галасоў)

Дзьве тысячы трыццаць чацвёрты раз
(А можа, дзьве тысячы трыццаць пяты?)
Cпяшаюся ўзвесці шкляністую гору фраз,
Абяцаных кволай душою - як роўна праклятых.

Як я сабе адчуваю? Нібыта маленькі ірландскі прывід,
У сумрачным лесе, што дыша праз кветкі імшараў:
Цягнуся скрозь вільгаць блакітную, а зеніт
Майго сонца ўтойваюць імглістыя злыя чары.

А песня ўсё грае, і думкі нязносныя стогнуць
З-за аконца галосіць і вые бялявая шчыльная смуга.
Сэрца бьецца глушэй, і словы ў паветры тонуць:
"Пакідаю цябе"; застаюсь пачуццем перапужан.