Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

развіццё

Сярэдняя: 4.2 (5 галасоў)
Я ніколі не забуду першы верш, як успамін аб магчымасці і бруду вынаходзіць шлях праз тын. Не на волю, не ў поле, Не ў яр, і не ў лес. А праз браму, мімаволі, Жабраком, што торбу нес. Як такое адбылося? Як юродзівы прайшоў? Ад пытання пачалося. Што зрабіў я навакол? Nike Air Max


Сярэдняя: 5 (3 галасоў)
Памылкі ўсё? Што я раблю? Я спадзяюся, ёсць памылкі. І выпраўляць іх не хачу. Яны нагода і падтрымка. Калі іх выправіць усе, Усе ад самага пачатку; Дык будзе сумна на лісце, І не зрабіць ужо нататкі. А трошкі - добра ўяўляць - У лепшым крочыш накірунку, Адкуль не цяжка выпраўляць, І дадаваць да сэнсу думкі. Памылка гэта першы крок, «АГУ» замест «магу», таксама. Мы толькі потым маем зрок, І пазнаем, і клічам – МАМА Але ж! Патрэбны крок другі, А потым трэці і чацьвёрты... Каб уявіць - магчыма йсці. Магчыма поўзаць, або лётаць. Калі ж памылак не знайсці, І мова ісціну складае; Жаданне трэба, каб ісці. Шкада таго, што пакідаеш. Жаданне новага нясе, Як рухавік, або як крылы. Пакуль не спаліш у хлусьне, І дасягаць мы маем сілы. Але, спаліўшы рухавік, Ужо не будзеш набліжацца... Ну вось забіў апошні цьвік, І застаецца спадзявацца... Lebron XIV 14 Low