Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

смяротнае пакаранне

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Нам запаведана спрадвеку: “Не забі!” І Богам дадзены Любві Закон Адзіны. Але мы звязаны законамі Зямлі І патрабуем кары жорсткай для павінных. Хаця не мы ўдыхнулі ў іх агонь жыцця… Хоць і не нашых блізкіх злодзеі знішчалі… Але так дзеецца… Іх судзяць… І суддзя Прысуд смяротны лепшым выйсцем абвяшчае. У залі стогне той, хто родных пахаваў З-за гэтых вырадкаў, што зараз – вочы долу… Але… Усё ж… Ну хто… калі нам права даў Забіць забойцу – з грамадзянскага дазволу?! Караем цела. І дарэмна. Хворы дух. А цела – так – недаўгавечная прылада. Яго зніштожым – ды не спынім вечны рух: І злыдня дух спадзе вар’яцкім брудападам. З жывымі думкамі нянавісці і зла, Якіх ніхто цяпер ужо не затрымае, Ён распаўсюджвае вакол насенні тла, Хаця магчымасці для дзеянняў не мае. Таму і цягнецца, і лепіцца да тых, Хто на яго падобны ўнутранай істотай, Каб узмацняць сабой нялюдскі нораў іх І падштурхоўваць на злачынную брыдоту. А каб пакінуць тое цела, не знішчаць, Умоў шчамлёткамі травіць карэнне злое І цвёрдай воляй жорсткі дух кантраляваць – Мо не расло б страшэннай лаваю благое? Калі ж забойстваў узаконеных працяг Злачынстваў колькасць не змяншае – памнажае, Тады навошта пазбаўляць нябог жыцця? Такая мера ўсіх праблем не вырашае! Людскіх ізгояў варта хворымі лічыць І ратаваць, як ад хвароб такога роду, – Святлом любві іх душы квёлыя лячыць, А моцным целам не даваць былой свабоды. Не трэба смерці! Каб не зведаць той бяды... І забіваць, і пагарджацца нават хопіць! Усё злачынствы нараджаюцца тады Калі любоў і разуменне ў недахопе. 11.10.2010 Apparel