Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

стамленне

Сярэдняя: 4.7 (6 галасоў)
Як я стамілася, Божа, хадзіць басымі нагамі па гэтаму бездарожжу, між гэтымі галасамі; жадаць быць акутай лясамі, развеянай ў полі вятрамі. І сілы німа, мой божа, прабіцца праз агароджу. Халодным каменнем акутая, схаваная ў шэрых мУрах, душа мая век пакутуе у гэтым духоцці тлуму. Бясконцым аглушана шумам, у шэрых схаваная думах, нібыта вакол яе лютая зіма. Так душа пакутуе. Яна памірае, мой божа, ад сонца дурнога цяпла. Ёй кволай і бездапаможнай хацелася крыху святла. На сумную зорку пайшла, ды толькі вады не знайшла. Тут смага - напіцца не можа: яна памірае, мой божа. Мой божа, трымай маю душу, дай волю за тымі мурамі, бо я ўжо трываць тут не мушу, бо глебы німа пад нагамі. Бо, скутыя ланцугамі, пабіты яны камянямі. І раны гаяцца ня слушна. Мой божа, трымай маю душу. А там на пакосе так вольна, гарэзліва лётаюць птушкі, і човен калышыцца сонна на хвалях радзімай рачушкі. Над ім мітуслівыя мушкі гуляюць ў свае паскакушкі. Аблокі - авечая воўна, паветра ўдыхаецца поўна. Малю на каленях, мой божа, забітая бездарожжам, аб белі авечых аблокаў, аб каласах і балотах, аб ліпеньскіх цяжкіх спякотах - аб волі малю цябе, божа, каб сбегчы ад гэтых турботаў, ад гэтага бездарожжа…Sneaker Release Dates 2019