Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

1931

Сярэдняя: 4.4 (71 голас)
Калі няма на свеце маёй мовы, Майго народа і мяне самога, – Дык для каго будуеце, панове, Канцлагеры, катоўні і астрогі? Супроць каго рыхтуеце расправы І шыбеніцы ўзносіце пад хмары, Штодня арганізуеце аблавы І ўсіх мабілізуеце жандараў? Супроць каго рыхтуеце вы змовы З прадажнымі і юдамі і богам, – Калі няма на свеце маёй мовы, Майго народа і мяне самога!Air Max 1 Ultra Flyknit


Сярэдняя: 4 (4 галасоў)
Празвінеў званок, – і на пероне Ужо растаў бялява-пухкі дым… Праз прастораў звонкія парогі Мы шточас шыбчэй-шыбчэй імчым. Я вакенца ў золкасць адчыняю, Папяроса пыхае, трымціць… За вакном – прыгожая нязнанасць, Кругабегі рэйкавых пуцін. Паравоз стучыць-грыміць па шпалах, Па загонах распусціўшы чад… Струнных думак звонкія цымбалы Не спяшаюць тонны ні на час. Я гляджу – бягуць на сустрач далі. На загонах раніца імжыць… У істоце нечага не стала, Не хапае нечага ў душы. Груст апаў, фарботай задумлёны, І вішнёвы смутак без пары… Ці за тым, што ў песенных загонах Я пакінуў вёскі ля зары… Паравоз грыміць і ўторыць думкам І ў разгоне раду хоча даць. – З-за прыгожых, песенных лятункаў Хіба варта, хлопча, груставаць?.. І з чыгуннай песняю ўрачыстай Мы шточас шыбчэй-шыбчэй імчым… І шапчу я – будзь заўсёды “чыстым, Будзь заўжды – як вечнасць, маладым”!.. Nike SB Hyperfeel Koston 3