Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

1978

Сярэдняя: 4.4 (8 галасоў)
А першы сьнег, Як першае каханьне... Прачнешся, А вакол - сьвятло. А ўчора - Гэтак не было. І гэтак - Не было раней: Быў холад - Толькі не сьвятлей. І гэты белы сьнежны вальс Закружыць нас, Захмеліць нас... А першы сьнег, Як першае каханьне: Не знаеш, Ці дабудзе да зьмярканьня. 18 верасьня 1978 Puma


Сярэдняя: 5 (8 галасоў)
Хоць нашу ласку і пашану Ім аддаём усю спаўна, Ўсё меней, меней ветэранаў, Нанова крываточаць раны – Да іх вяртаецца вайна. Ідуць яны няспешным крокам – Герой Дняпра, Герой Дзвіны... Ўсё аддавалі нам да кроплі, На іх грудзях уся Еўропа Далёкім водгуллем звініць. І немагчымае б магчымым Зрабіць, Каб век іх быў даўжэй! Як нам без іх у дялячынях? Нашчадкі іх – за іх плячыма І разумней мы, І дужэй. І нам такімі б быць заўсёды, І нам так жыць і працаваць – Прайсці праз золь і непагоду І перад сонечным заходам Унукам так усё аддаць.Lebron Soldiers XI 11


Сярэдняя: 5 (9 галасоў)
Мы ў пятніцу вечарам
З другам сядзелі...

– Два дні выхадныя –
Субота, нядзеля...
Паедзем за горад,
Па лесе паходзім...
Што можа быць лепш,
Як пабыць на прыродзе!
Такія там сосны,
Такая там ціша!
Не выскажаш словам,
Пяром не апішаш.
Паветрам такім
І не дыхаў ты зроду!
На год набярэм
У запас кіслароду...

Два дні выхадныя –
Субота, нядзеля...

– У горадзе нашым
Такія музеі!
За горад мы лепей
Другі раз паедзем,
А нашы музеі
Нарэшце агледзім.
Такія там, браце,
Скульптуры, карціны!
У кожнага хопіць
На год успамінаў...
Два дні выхадныя –
Субота, нядзеля...

– Даўно мы з табою
Кіно не глядзелі.
Музеі –
            на потым,
Не так ўжо й пільна,
А лепей паглядзім мы
Новыя фільмы.
Любімы герой,
Як жывы,
               на экране...
Што можа быць лепш
За такое спатканне!..

Два дні выхадныя
За чаркай сядзелі...

Прапала субота,
Прапала нядзеля.
Adidas


Сярэдняя: 4 (6 галасоў)
На школьным зялёным пляцы
Статуя безыменная:
На руках
       у каменнай маці
Дзіця каменнае.

Цяпер ім агонь не страшны,
Не страшна пекла ім...
Звалі малое –
            Ванем? Наташай?
Маці –
     Марыляй? Тэкляю?

Радок у радок на плітах
Імёны роўненька –
Навечна
      выбітыя з граніту
Ў крывавых прожылках слоўнікі:

Куліна,
Мікола,
Марыся,
Васіль,
Цімафей,
Алёна...

Імёны перабяры ўсе –
І кожнае ў спапялёных.
Sneakers