Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ільля Лапушанскі

Сярэдняя: 4 (11 галасоў)

На правым баку
стаіць сіла і праўда,
на старым сьцягу
ёсьць новае заўтра.

Ня вер шкадаваньню, -
бей першым у баі,
і новаю раньню
ты будзеш у ім.

Хай славаю вечнай
будзе той ранак,
калі ты пабачыш сьвятло.
І сыйдзе скалечным,
ці сыйдзе зарана,
падохне вось тут гадаўё!



Сярэдняя: 3.8 (4 галасоў)
1
Звычайна
               гэтыя
                         сады
Шумяць
            лісьцем
                        у
                          жніўні,
І
 помняць
              тыя
                     гарады,
Што
      былі
             ўзімку
                        ліўні,
Што
      кожны
                 крок
                         быў
                               мэтрам,
Што
      сымбалі
                  жывуць
                               заўжды:
І
 калі
       дыхаюць
                      паветрам,

І
 калі
       спынен
                   на
                       гады

Іх
  подых
             старажытны,

Няўмольным
                   горам
                            зьліты.

2
Маланкай неба задрыжэла
І шчодры дождж пайшоў ізноў.
Галоўнае – гэта душа і цела,
Ня трэ глядзець на тых паноў.


Сярэдняя: 4.4 (7 галасоў)

Пачуцьці застываюць на губах
Такіх імклівых і прыгожых
А думкі ўсе сядзяць ў мурах
і іх разбэсьціць мы ня зможам.

Канечне, гэта ўсё ня проста так,
Але ня бачу я й нагоды.
І мне не зразумела як
Ты не зрабіла шкоды.

Я разумею адну рэч -
Ва ўсім ёсьць доля жарта.
І як магу сысьці я прэч,
Калі да гэтых пор стаю ўпарта?



Сярэдняя: 4.6 (7 галасоў)

1.
Супраціву няма скону.
Вы забылі карані,
не знайшоўшы нават крону
таго дрэва, што на ім.

Не трымайце гэта слова
той хлусьні над вашым домам.
Я, забыўшыся на мову,
Адчыню змаганьне ломам.

2.
Вы мяне – ў кайданы,
ці адразу на эшафот.
Ваш суд ненармальны –
гэта сьпевы бяз нот.

ФЗ.