Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Іна Сайко

Сярэдняя: 4.4 (5 галасоў)
Знайсці сабе хлопца – задача не з простых, Каб быў ён прыгожы, разумны, дарослы. Плячо каб падставіў у хвіліну цяжкУю, Паднесці змог торбу, няхай і малую. Намеціўшы мэту сабе я такую, У сусветнае сеціва шпарка кірую. Ужо хлопцаў там, ведаю, надта замнога, Для густу там знойдзеш рэальна любога. Вось так апынуўшыся ў тым інтэрнэце, Захожу на сайт, не бываюць дзе дзеці. Там сотні анкетаў мігцяць прад вычыма, Сярод тых анкетаў знайду я мужчыну! Ствараю старонку, палі запаўняю, Сярод фотаздымкаў найлепшы шукаю. Прадстаць каб у поўнай красе прад хлапцамі, Не сорамна каб, каб не моргаць вачамі. І вось ужо анкета ў спісе праглядаў, Глядзяць яе хлопцы і я дужа рада. І тут нечакана ў цішы пакоя Гук паведамлення – шчасце якое! Спасылачку хутка я націскаю, І затаіўшы дыханне, чытаю. А там на памылцы памылка сядзіць, Ажно не хачу аб тым і гаварыць. І тут пачалося, скажу вам, такое! Ідуць мне “цыдулкі” адна за адною. Я іх атрымаю, адкрыю, чытаю, І ўголас з сабою паразважаю. Чаго я там толькі не прачытала. На каву, гарбату, у кіно запрашалі. Бывалі і тыя, хто час не марудзіў, Адразу ў ложак – хай добра ім будзе! Такіх я адразу ў так званы “спіс чорны”, Каб мне не пісалі дурніцы там рознай! І вось мяне думка адна азарае: Магу ж я сама сабе выбраць са “зграі”! Патрэбныя пункцікі я выбіраю, “Шукаць” націскаю і ўжо ўяўляю: Прыгожую рэчку і лаўку у парку, Птушыныя спевы, абдымкі да ранку… І тут пачалося маё вандраванне Прызначыць нарэшце камусьці спатканне. У адну я анкету – аж ён гад жанаты! Нашто ты патрэбен з чужое мне хаты? Я да другога, а там – ну і дзіва! – Адносіны толькі яму для інтыму! Аднак, я дзяўчына не з тых, што здаюцца, Шукаць, дык шукаць – аж да страты хоць пульсу! І зноў я анкету сабе выбіраю, Захожу, ацэньваю і праглядаю. Здаецца, нішто так і тварам, і станам. Вось прынц мой – яго я шукала! Адно застаецца: пачаць як размову? Сказаць “прывітанне”? Ды што тое слова? Мяне і ўвагаю ён не адорыць, У адказ нешта буркне і будзьце здаровы! Старанна абдумваю я свае словы, Каб з ходу, з наскоку зламаць перашкоды. Хвілін гэтак дваццаць я ўсё прыдумляла, Пісала, сцірала і зноўку пісала. Нарэшце танталавы мукі сумела, Уздыхнула з палёгкай, ажно ўспацела. Стаіўшы дыханне сядзела, чакала, Не мала так часу прайшло, ой, не мала. На жаль, я адказу не прычакала, Сумленна кажу, нават перажывала. Аднак, што паробіш? Не хоча, як хоча. Хоць дужа прыгожы, аж надта харошы! І зноў я шукаю, надзей не губляю. А раптам знайду? А раптам пазнаю? Гартаю старонкі, усё праглядаю. Чакаю, чытаю, жадаю, шукаю… Ды ўсё там не тое, не так як патрэбна, Няма майго хлопца, сяжу я дарэмна. Той тварам не выйшаў, той прама на здымку Стаіць з цыгарэткай, як з любай дзяўчынкай. А той у машыне, дзяўчаткі, сядайце, Я вас пакатаю, хутчэй жа давайце! --------------------------------------------------------- Вось так прасядзеўшы я суткі на сайце, Адно зразумела – не тут маё шчасце. adidas Yeezy kaufen


Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)
Сядзім на канапе, субота пануе. І раптам мой сябар мне рапартуе: - Ой, як надакучыў мне горад той шэры, Падалей бы з'ехаць куды ад кватэры. Бо дзень ада дня адное и тое: Машыны, натоўпы, паветра сухое. Паехаць на рэчку б, ці ў лес па грыбочкі, Правесці б там дзень аж да самае ночкі. Ну я ж дурань дурнем, яго падтрымаў. Кажу яму гучна: о, праўду сказаў! Мы возьмем з сабою нажы ды кашолкі І пойдзем ў нядзелю ў грыбочкі ды зёлкі. На раніцу заўтра амаль на світанні, Што як да мяне, то выпрабаванне, Мы едзем ў лес! Вавёркі ды зайцы Хавайцеся - йдуць гарадскія паўстанцы! Заехалі ў лес, матор заглушылі. - О як тут прыгожа! Раней бы й не жылі!- То сябар з надхненнем гаворку "піхае", -Ну што? У гушчар лесу? - мяне зазывае. Сказаць вам па праўдзе, я хлопец то смелы, Але ў сваім горадзе ды на кватэры. А тут неяк цёмна, і ціха, і глуха, Ну словам, няўтульна, пачухай я вуха... Але пачалі "паляванне" грыбное. А каб жа я ведаў, што гэта такое! Мне тыя лісічкі, апенькі ды бабкі Аднолькавы усе, на адну яны шляпку. Ну што ж як прыехаў, то трэба збіраць. Хоць белы, хоць шэры, а ў кошык кідаць. Іду так па лесе, грыбы выглядаю, І тут мяне думка за душу кранае. А дзе ж мой напарнік? Грыбнік той заўзяты? Няма яго побач. Мо ўцёк ён дахаты? Пачаў яго клікаць, спачатку нягучна, А потым мацней, раву ўжо не штучна. Няма і няма. Ні слыху, ні дыху. Ні гуку, ні руху, ні слова, ні пыху. А як жа мне быць? Што рабіць? Дзе падзецца? За думкаю думка трывожней нясецца. Я ў тэлефон. Дзе там! Глуха як у танку. Мяне ні то ў пот, ні то ў ліхаманку. Нішто так сабе ў грыбочкі схадзілі! Наварым, насмажым, "заб'ем" халадзільнік. Іду я па лесе гадзіну-другую, Ды сябру настойліва тэлефаную. А дзе я іду? Дзе тут выйсце? Дзе горад? Даведацца б мне, бо памру я ад гора. І тут мне нарэшце ці шчасце, ці прывід. Дарога ад лесу вядзе крыху крыва. Я бегам на тую дарогу панёсся, Ад гэткай удачы ажно я затросся. Праз час некаторы, зусім, скажу, хутка, Машына спынілася мне, ну "папутка". Шафёра прашу: адвязі мяне ў лес, Там сябра згубіў, там стаіць Mercedes. Адвёз мяне дзядзька старэнечкім "танкам" Туды дзе "паход" пачынаўся наш зранку. І што я ўбачыў? Ну як можа быць? Мой сябар у машыне спакойненька спіць. А свой тэлефон ён забыў на кватэры, Успомніў аб гэтым ўжо на plein air-ы. Я быў не спакойны, узрушаны гэтым. Усё яму выказаў не пад сакрэтам. Каб больш я паехаў з табою ў лес! Няхай мяне скрадуць! - сказаў на адрэз. Shop Women's Boots