Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Агнеслава Воран

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)
Па мокрай траве кацяцца слезы… Разрывае душу маўклівы адчай, А неба смяецца і ціха вуркоча, Рвецца маланка за вечнасці край. Чырвоным руччом сцякаюць няспешна Апошнія кроплі жыцця. А неба смяецца і злосна скрыгоча… Кідаючы зорку ў хаос небыцця. Kids Footwear Online


Сярэдняя: 4.5 (20 галасоў)
Буду ветрам я блукаць У лясах дрымучых, І жывой вадой сцякаць Між пясчвных кручаў. Увечар сонцам дагараць Над сасновым борам, Васількоў пялесткі рваць У жытневым полі. Бліскавіцай буду ззяць Пад раскаты грома, І зязюляй кукаваць У дубовых кронах… Я ачнуся ада сна Дымам пахавальнага кастра. 30.11.10 Women's Fashion


Сярэдняя: 5 (3 галасоў)
Белая столь, жоўтыя стены, І недабітая моль Зданню лятае ў цемры. Студзенага ветра далонь У адкрытыя грукае дзверы. Месяц бляклым святлом, Кружыць вальсам шэрыя цені. І ва унісон яму Гулкім шэптам цішыню Рэжуць кропелькі дажджу. 01/12/10 adidas Sneaker News


Сярэдняя: 4.3 (3 галасоў)
Пад подыхам ветра Травы не гнуцца. Праходзіш скрозь сцены, – Не здрыгануцца. Немым крыкам крычыш,– Не пачуюць. У закрытыя грукаеш дзверы,– Не адчыняць. Знікне бляклая цень,– Не заўважаць. Nike Magista Obra Low