Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Аляксандр Фрайт

Сярэдняя: 4.3 (14 галасоў)
Столькі год я шукаў за мяжою лёс, Што амаль пазабыў сваю родную мову, Ноччу рэчкі іскрысты ад зорак плёс, І ў бярозах гасцінец недалёка ад дому. Мне б вярнуцца туды, дзе зусім я ня лішні, Дзе увосень салодка спіць золатам гай, Дзе дзяўчынкай са смакам саспелае вішні, Пацалункам туліцца да вуснаў мой край. Там бы памяць ўстрывожылі іскры, Над вогнішчам у купалаўскім свяце, Дзе бы ноччу я з лодкі выйшаў, На тым беразе малым дзіцяцем. І пануе ў сэрцы чужая краіна, Не пакінуўшы месца для роднай старонкі, А духмяным напоем свае ўспаміны, П'ю я ноччу ў думках употай ад жонкі.Nike


Сярэдняя: 3.9 (11 галасоў)
Кабет шматлікіх і настойлівых Увагу не адпрэчваў, нават раз, Даюць – бяру, хай непрыстойна, Але цяпер так патрабуе час. Павольна ў сэксе па нядзелях, Вар'яцкі ноччу, хутка днём, Адрэналінам поўны і падзеямі, Хай кожны дзень паліць агнём. Вядома, лепш бы з пастаяннай, У любыя дні, або часы, Але ў жыцці я вечна п'яны, Сяброўкамі Белай Русі. Air Jordan V High Supreme