Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

сучаснасць

Сярэдняя: 4.5 (11 галасоў)

За вокнамі ноч накрывае
Зямлю, што трымае ў палоне.
Дрымотай людзей напаўняе,
І нейкая мроя ў далоні.

Нязбытнасцю змены асноў,
Атручвае ядам мой дух.
У цішы паўтараю я зноў:
Агонь у маім сэрцы патух.

Начны супакой адаб'ецца
Ўнутры ў мяне навальніцай.
Штодзённасцю нашай завецца
Каханнем. Ізноў заіскрыцца.

Вось месяц наогул стаміўся...
Яскравым, цудоўным агнём
Скрозь шэрыя хмары свяціцца.
Для тых хто вандруе ўдваём.

Забыліся ўжо пра пачуцці
Сучасныя людзі Сусвету.
Не трэба баяцца, малюйце!
І фарбы пакрыюць планету.

Пялёсткі бязлітасных руж
Заззяюць уздоўж небасхіла.
Не будзе больш холаду сцюж,
Прастору запоўніць свяціла.



Сярэдняя: 3.7 (12 галасоў)

Кабет шматлікіх і настойлівых
Увагу не адпрэчваў, нават раз,
Даюць – бяру, хай непрыстойна,
Але цяпер так патрабуе час.

Павольна ў сэксе па нядзелях,
Вар'яцкі ноччу, хутка днём,
Адрэналінам поўны і падзеямі,
Хай кожны дзень паліць агнём.

Вядома, лепш бы з пастаяннай,
У любыя дні, або часы,
Але ў жыцці я вечна п'яны,
Сяброўкамі Белай Русі.



Сярэдняя: 4.9 (10 галасоў)

Павольна сняжок пакрывае
Цудоўны абшар Жылібера.
І толькі мароз затрымае,
Стрымае пакуты папера.

Варона не ведае болю,
Турбот, хвалявання душы.
Ляціць над тэатрам павольна,
І часу няма адпачыць.

Магутныя, моцныя дрэвы
Запомнілі зрок старажытны.
Па парку прайсціся дарэмна
Для люду ўжо перажытак.

Але ўсё не так і жахліва.
Прырода вось тут - побач нас!
Чакае нашчадкаў цярпліва,
Вяртання ў былы рэнесанс.