Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Аляксандр Науменка

Сярэдняя: 3.7 (7 галасоў)

Жадаю, мілая, у гэты дзень
яскравага, вясновага настрою,
фартуны мудрагелістай прамень,
таго, аб чым з надзеяй сэрца мроіць.

Вясны ўсмешкі, ды птушыны спеў,
крыніц празрыстых песні далучаю,
і месяц, што на небе зіхацеў,
табе адзінай цалкам прысвячаю.



Яшчэ не ацэнена

Толькі я і дарога
і няма больш нікога.
Рэжу цемру святлом сваіх фар.
За спіной застаюцца
кіламетры пачуццяў
і аскепкі былых нашых мар.

Шыльд халодныя бляскі.
Скрыжаванні, развязкі.
Марна рвуся ў дарожны абшар.
Уцячы немагчыма.
У мяне прад вачыма
ўсе стаіць яе ўсмешлівы твар.

Дабаўляючы газу,
мы ўваходзілі разам
не аднойчы ў круты паварот.
Нечаканая з’ява.
Толькі мне ўжо направа,
а з яе паласы разварот.

На абочыне цені,
як кахання імгненні,
прамільгнулі і зніклі ўначы.
Мусіць не выпадкова.
Да разметцы жыццёвай
неймаверна сваю далучыць.



Сярэдняя: 3.6 (9 галасоў)

Як быццам вольнае паветра
малюе ў Гомлі мімаходзь.
Калона каля кіламетра,
скрозь абыякавасці нетры
гучала моцнае: “Сыходзь”.

Не злодзеі, народ звычайны.
Іх немагчыма падлічыць.
Не трэба ім нябеснай манны,
ды забаўлялак разнастайных.
Яны імкнуцца проста жыць.

Пратэст найлепшая прылада,
бо марна заклікаць да тых,
хто дзіўна атрымаў пасаду
і абазваў сябе “ўладай”,
ды хутка страціў зрок і слых.

Хто дзеля пэўнага зацішша
нагарадзіў законаў плот.
Жыццё свае законы піша,
з якіх адзіны тэзіс выйшаў -
рабіце ўсе наадварот.

Таму, сабраўшыся ў калону,
рашуча скінуў страху груз,
з адчаем і бядой пароўну,
нягледзячы на забарону,
на плошчу выйшаў Беларус.

Блакіт нябесны быў прыгожым.
Нібы дапамагаў Гасподзь
тым, хто ляноту патрывожыў,
калі ў горадзе над Сожам
гучала моцнае: “Сыходзь”.



Сярэдняя: 3.7 (11 галасоў)

Навобмацак іду,
ўзіраючыся ў цемру.
Бесперапынны шлях
у вечнасць даўжынёй.
Агонь жыцця задуць
імкнуцца ўсё хімеры,
ўсяліць у сэрца страх
ды падкупіць хлуснёй.

Насустрач крумкачы
і бездараж навокал.
А за спіной цягну
памылак цяжкі груз.
Загінуць уначы
не лепшая марока.
І ўжо не адцягнуць
душы панылы блюз.

Нажаль, не абысці
ўсе перашкоды разам.
Але, я раптам зноў
надзеяй занямог.
Не здолею ісці,
паўзці гатовы часам,
ірвучы пальцы ў кроў
аб камяні дарог.