Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Анатоль Канапелька

Яшчэ не ацэнена

Адкрываю як свет



Сярэдняя: 2.7 (6 галасоў)

Гайдае шпак галiнку зялёную,
Цвiркочуць конiкi у траве.
I тугiмi, як струны, промнямi
Сонца iграе у лiстве.
Чмялi - чубатыя трубачы -
Мядзяныя трубы прынеслi.
За нотаю новая нота гучыць,
За песняю - новая песня.
П'юць ласi, нiбыта нектар,
Ваду з ледзяной крынiцы.
А ластаука, узяушы старт,
Маленькай ракетаю мчыцца...
Родная ластаука, гнёзды ладзь,
Выводзь сваiх птушанят, -
Няхай пад страхою шчабечуць-звiняць,
Вiтаюць пачатак дня.
Няхай у бяссмерце Зямля плыве,
Гуками перапоуненная.
Няхай жа вечна слухае чалавек
Зямную сiмфонiю!



Сярэдняя: 4 (3 галасоў)

Я параўнаю з дзівасілам
зямлю,
                        што дадзена мне ў спадчыну,
дзе па вясне
                        дужэюць крылы,
вяртае вырай
                        мова матчына.
Магчыма,
                        тым і ганаруся,
Што з нашай глебы прарасло
і сонца
                        вечнай Беларусі,
і мовы вешчае святло!