Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Карына Нес

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Адпусціце. Дазвольце ж узняцца вышэй
Душам родных і блізкіх. Не плачце.
І ад гэтага будзе лягчэй, ні цяжэй.
Толькі сумна іх роднае хаце.

Я не ведаю, як падтрымаць родны кут.
Як Зямлю не зсамоціць пры дзецях.
Вось бы сілы хапіла якому радку,
Каб пазбегнула нас ліхалецце.

Памаліцца, каб душы ўзняліся вышэй
І маліліся там, каля Бога,
За ўсіх нас. І тады нам не будзе цяжэй,
Калі нас ужо, нават, не многа.



Сярэдняя: 3.5 (2 галасоў)

Калі не хапае мне сілы –
Прыходзіцца быць моцнай духам.
І продкі, што мудрасць капілі,
Няхай не крыўдуюць на нас.
Што мы языкі навастрылі
Заместа таго, каб жыць слыхам.
І думкі халодна застылі…
Спяшаецца тут толькі час.



Сярэдняя: 4.3 (4 галасоў)

санет
Любоў і каханне, як дар найвышэйшы,
Ці гэта манета, адплата Багам?
І мы ўсё кудысь слушным статкам бягом
Да самай адметнай, здаецца нам, нішы.

Хай лепей каханне, чым страхі і войны.
Хай лепей любоў, чымся зайздрасць і плач…
Скідайце нікчэмныя нечысці з плеч!
Адмыйце ад іх свае рукі і троны!

Я ведаю, святам бывае каханне
І змеем атрутным бывае яно.
Нячысцікам нейкім нібыта насланне.

Камусці, як путы, каму, як вянок…
Каханне бывае ўзнясе да вышынь
З якіх Бог Адзіны над Светам вяршыў.