Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Надзея Артымовіч

artymowich.jpg

Нарадзілася 18 лютага 1946 года. Бадай, самая цікавая і асаблівая паэтка са шматлікай беларускай меншыні у Польшчы. Нарадзілася і жыве ў Бельску Падляскім, паводле адукацыі філялягіня, выпускніца Варшаўскага ўнівэрсытэту.

Дэбютавала ў 1970 годзе на старонках “Нівы”. Аўтарка паэтычных зборнікаў "We śnie w bólu słowa" (1979), "Роздумы" (1981), "Сезон у белых пейзажах" (1990), "З неспакойных дарог" (1993), "Дзверы" (1994, з паэтычнымі камэнтарамі Алеся Разанава), "Лагодны час" (1998), "Адплывае спакойнае неба" (1999), "Жоўтая музыка".

Паэтка ўдзельнічала ў шматлікіх літаратурных сустрэчах у Польшчы й Беларусі, яе творы перакладзены на польскую мову.



Сярэдняя: 4.8 (14 галасоў)
He гавары
Што прайшла вясна
He гавары
Што забрала рака
Нашы мары і кветкі
Глянь
У ценю нашай восені
Родзіцца
Парастак зелені
Надзеі 
Яшчэ зарана
Ha промень сонца
Але
Ужо дрыжыць у паветры
Толькі нам відочная
Вясёлка.
     Заменімся мы
     У пералівістыя колеры
     Або ў кветкі
     Або ў птушкі
     Або ў песні
     Песні разлівістыя
     Песні ціхія-ціхія
     Мы створым музыку
     Арыгінальную
     Непаўторную
     Нашу ўласную.
Плывуць
Набіраюць румянцаў
Нашы думкі.