Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Савелій Легенда

Сярэдняя: 4.5 (4 галасоў)

***
Ледзь трымаецца зброя надзей
на спавітых пачуцьцямі снах.
Колькі з сэрцам разьбітым людзей
і з пустымі вачыма? О, жах!

Колькі кропляў патрэбна рацэ,
каб спатоліць смагу журбы?
На пабітай расстаньнем руцэ
пакідаем мы рэшткі сяўбы.

Памяць нібы шызы праклён,
сьлізкі мур і разбураны мост.
На пачатку існуючых дзён
пасьпяшайся да любай наўпрост.

Не шкадуйце сябе ад нягод,
захінаючы твары ў пяску.
Калі будзе апошні твой год
не пасьпее ўжо зьдзейсьніцца цуд.



Сярэдняя: 5 (1 голас)

жыцьцё ня прыкрасьці сябрук
ня горыччу павінна аздабляцца.
і зь вершалінаў дрэў на брук
мне не ахвота разьбівацца.

у жыцьця свае законы. як
штодзень ня думаць пра фінал?..
калі раней я быў лайдак
і сапсаваў жыцьця журнал.

але намеру на зьліцьцё
з усім, што выпусьціў калісь,
няма, кароткае жыцьцё.
і гэта болем сэрца цісьне.

і шмат пытаньняў паўстае
калі задумвацца спрабуеш.
мне мудрых думак не стае,
а зь імі цяжкасьцяў ня чуеш.

сярод прагалін маладосьці
адказны момант ёсьць адзін:
пасьпець жанчыне стаць ня госьцем
каб не баяцца зла ільдзін.



Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

Скразьняк, агеньчыкам на елцы,
зьдзімае шэрасьць гадавін:
сухім сьняданкам па талерцы
распэцканы дачка і сын.
Нібы праклён ці напамін.

Мілёдый птушак не чутно,
гарэза воўк схаваўся ў лесе.
Абвешана травой гумно,
пясьняр замоўк, а зь ім і песьні.
У комін морак хутка лезе,
нясьмела дождж сапе наўкруг.
Усіх палова. Усе ў разрэзе.
І хто´ дарадца? Кім ёсьць друг?
Дзе пахаванае руно,
надзея нашай цеплыні?
Замерзьлі похва і сьцягно,
жанчын, адмераныя дні.
Ў мужчын на шыях ланцугі.
Зьмярцьвелы подых на двары.
Калі ялінкі дарагі,
Ўздымайся, браце, дагары.
За колас ў нашым жытнім полі,
за ясны шчэбет ў летні час,
за ўласны выбар свае долі,
каб сэнс у лёсу не загас.

Да змроку жыцьцяў, не дамо,
Сыны-нашчадкі, Белай Русі,
каб усялякае ярмо
Радзіму мучыла прымусам!
Ня сьмей жа быць –
не беларусам!