Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Святлана Смык

Сярэдняя: 4.9 (8 галасоў)

Мая старонка больш за ўсіх мілей:
Яна адна такая светлая і родная.
Калі я тут, мне на душы становіцца лягчэй:
Усё тут бездакорна непаўторнае.

Тут шмат і рэчак, і азёр, і ручаёў.
Мая сцяжынка паміж лесам, лугам.
Чароды шэрых журавоў
Ляцяць над селянінам з плугам.

Я бачу Нарач, Прыпяць і Дняпро –
Яны перада мной заўсёды,
Але я мару, мару пра адно,
Каб не згубіць гэтай прыроды.

Стаіць ў полі жыта і пшанічка,
Калоссе вецер варушыць,
А там, далей, бяжыць крынічка,
Вады вясёлы гоман шапаціць.

Я бачу беларуску-гаспадыню,
А побач з ёй гаспадара.
Ад працы вочы радасцю іскрацца –
Руплівая сялянская сям’я.

Я нарадзілася, і тут жыву я.
Я – беларуска, і ў гэтым гонар мой.
Люблю свой край, і свой куток люблю я,
Я захапляюся бацькоўскаю зямлёй.



Сярэдняя: 4.2 (37 галасоў)

Гэта восень прыйшла, не спытала,
Не чакала нікога зусім.
Мне так летніх дзянькоў было мала,
Прамачыла дажджом усё сваім.

Гэта восень прыйшла нечакана,
Стаяць голыя дрэвы, кусты.
Летам было ўсё так прыбрана,
А цяпер на дарозе лісты.

Гэта восень прыйшла к нам тады,
Калі менш усяго хацелі.
І магу я сказаць без нуды,
Што ўжо недалёка мяцелі.

Адмятуць свой працяглы час,
Надакучыць нам быць з зімою,
І другая пара завітае да нас,
Размінецца зіма з вясною…

Пацякуць ручаі па зямлі,
Ажывае усё, расцвітае,
Зелянець пачынаюць палі,
Дрэва лісце сваё распускае.

Ну, а лета ўжо на парозе,
Сустракаць яго буду з душой.
Па адзінай, шырокай дарозе
Лета пройдзецца разам з вясной.



Сярэдняя: 4.9 (7 галасоў)

Прабачце мяне, мае вершы,
Што я вас чужым прысвячаю.
Здаецца мне: я мільянерша,
Па колькасці зла і адчаю.

Чытае вас мала народу,
Але ж мне і гэтага хопіць.
Ствараеце, быццам свабоду,
Умееце ўсіх разахвоціць.

На справе - ніякага толку.
Пачуцці даўно здубянелі.
Ні слова ў вас пра вясёлку.
Вось з гэтым гарую з нядзелі...

Слупочак адзін - перамога,
Бо верш - гэта ўся мая сіла.
Складаецца з вершаў дарога.
Без іх жа чакае магіла.



Сярэдняя: 5 (6 галасоў)

Мая Муза дрэнная цётка.
З'яўляецца нерэгулярна.
Калі-небудзь гучная нотка!
Ну, а потым - ўсё кашмарна.

Не сказаць, што мы з ёй сябруем.
Пазнаёміліся нядаўна.
Раз у месяц вершы друкуем.
Ды й часцей усяго прыватна.

Нешта ў ёй мяне палохае,
Быццам я не яна, што дурное.
Толькі Музы жывуць эпохамі.
І зайздрошчу я ёй парою.

Кожны дзень да сябе запрашаю.
Ды яна ў мяне свецкая дама:
Трохі хлусіць, бывае прамая -
Не паўтараецца рухаў праграма.

А цяпер вось адпачывае.
Што зрабіць? Усе стамляюцца крыху.
Наогул жа яна - залатая.
А я? Я працую без перадыху.