Лятае вольна павуцінка,
Блукае сумна ў лесе муравей,
Прыйшла ужо восені часінка
І адляцеў у вырай журавель...
Пафарбавала восень лес  у чырвань,
З усіх палеткаў накрыўку зняла,
І у валасы свае апошніх кветак
Шматкаляровых жменьку увіла...
Лятае вольна павуцінка
Больш песен не спявае салавей,
Прыйшла ўжо восені часінка
І дождж бясконцы чуецца часцей...
Дрыжаць у садах лісточкі трапятліва,
Рабін  у пацерках  гарыць пажар,
І кожны дзень зямлю цалуе  шчыра
густых туманаў подых-пар..
23.01.2017