Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Таццяна Мушынская

Яшчэ не ацэнена

Ты спявай, непрыкметная птушка,
І вітай мой бярозавы гай,
І вітай зіхатлівае сонца,
Ты спявай, пяюха, спявай!

Мо, ты івалга, мо, берасцянка,
Спеўным гукам сваім напаі.
І гучаннем гаючым, шчаслівым
Няхай шчодра напоўняцца дні.

Калі голае зробіцца голле
І зямлю зноў атуліць мароз,
Успамінаць тваю звонкую песню
Буду з сумам, ды толькі без слёз.



Сярэдняя: 3.9 (57 галасоў)

Завіруха, завіруха
Закружыла над зямлёю.
Над табой і нада мною
Танец злых і добрых духаў.

Зніклі фарбы, зніклі гукі –
Уладарыць завіруха.
І са страсцю, і са скрухай
Зачаруе сваім рухам.

І адкуль ў ёй столькі сілы?
І адкуль ў ёй столькі страсці?
Не згубіцца б нам, мой мілы!
У завею не прапасці…

У віхурным карагодзе
Разлучыць нас хоча вецер,
І шукае ён нагоды…
Завіруха ў белым свеце!

Пралятаюць, пралятаюць
Над зямлёю завірухі.
Над табой і нада мною
Танец злых і добрых духаў.



Сярэдняя: 4 (8 галасоў)

Заўсёды немагчымага хачу...
Бягу, лячу я ўслед за немагчымым.
Хоць ведаю – той прывід сыдзе дымам,
Ягонай траекторыяй імчу.

У промнях сонца знікнуць міражы,
Як мроі растрывожанай душы.
Сабе на радасць, можа, на бяду
У руху тым таемны сэнс знайду.



Яшчэ не ацэнена

Дзед Мароз нёс свой мех.
Ды паставіў мех у снег.
Снег ішоў, ішоў, ішоў…
Дзед свой мех і не знайшоў.
Развязалі птушкі мех.
Там знайшлі гарэзны смех.

Калыханкі і лічылкі,
Забаўлянкі і дражнілкі,
Казкі, мноства небыліц –
Для братоў і для сястрыц.
Казкі, байкі ўсіх гатункаў
Будуць лепшым падарункам.

Разбярыся: дзе тут мех?
Дзе тут снег? І дзе тут смех?