Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

пачуцці

Сярэдняя: 4.3 (6 галасоў)

Кожны дзень прачынаюсь і бачу
Свае вочы, далоні і вусны.
Быццам помер, але я не плачу,
Атрымаў невялікія плюсы.

Ёсць жаданне адчуць подых плоці.
Так хачу да сябе дакрануцца
Не для дрэнных учынкаў, наўпроці,
Але ўсё ж не магу дацягнуцца...

Дзевяноста адзін сантыметр
Раздзяліў маю душу і цела.
Паміж намі ёсць толькі паветра
І не стаць нам ужо адным цэлым.

Цела больш не адчуе пакуты
І праблему маралі ў душы.
Ну а дух не паддасца спакусам,
Што зыходзяць на цела ўначы.

Але ўсё ж такі звязаны ніткай,
Бо адлегласць нічога не значыць.
Аб'яднаныя мэтай-агіткай:
Свае сны ўраз наяве ўбачыць.



Сярэдняя: 4.3 (6 галасоў)

Наш свет у небяспекі, атручаны грашыма,
А вера не схавае ад цемры і ганення,
І ў будучы світанак мы пойдзем без аглядку,
Калі не ўратуем ад навакольнага парадку.

Расплюшчыць вочы?.. а што імі убачыш?
Святло б'е, хмары і блакіт найпрыгажэйшы…
Ты ў сэрца глянь – там цемра – не перайначыш,
Паўзе па сценках, выварочвае, як кішэні.

Што ёсць жыццё? – яго мы не ўбачым,
А што каханне? – сляпыя мы – яшчэ адна задача…
Смех чуем сябраў, а можа сэрца плача?
Мы не пачуем….

Пачуцці нам туманяць розум ,
Мы бачым тое, што хочам й без заганы,
Але патрэбна нам ілюзія – сцяна турмы?
Марыянеткі мы, рашоткі – гарады…

19 ліпеня 2009