Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Тутэйшая

Сярэдняя: 4.4 (7 галасоў)
Людзі кажуць, што яе няма. Змаганні нашыя, пакуты – усё дарма. Няўжо нікому непатрэбная твая Такая родная, спрадвечная зямля? Прабач пакорлівасць свайго народа. Даўно ў яго маскальская хвароба. Ты памятаеш дзевяноста пяты год, Калі цябе схапіў чужы народ. Чужы!Варожы! Бітваў шмат з ім мелі, А зараз самі сталі на калені. У тысяча пяцісотыя гады Ракой лілася кроў, палалі гарады... Ты ведаеш, народ твой шмат цярпеў. Але заўсёды ён надзею меў, Людзей выдатных, змагароў–герояў За незалежнасць, за народа волю. Ты памятаеш, край, у гадоў натоўпе Калісь ты быў магутнейшым у Еўропе. А зараз дзе ты?Што з табою стала? Амаль нікога не хвалюе гэта справа. Маленечкае ёсць на мапе месца, Што Беларускаю Рэспублікай завецца. Нядаўна яна стала незалежнай, Але папраўдзе гэта толькі знешне. Наша Літоўска-Беларуская краіна, Мы верым: ты не станеш успамінам. Ты ёсць, ты назаўсёды ў нашым сэрцы, Мы тыя, хто не дасць табе памерці. Не плач, краіна, мы цябе не кінем. Няшмат нас, але зможам, не загінем. Калі цябе няма - няма і нас. Мы будзем спадзявацца, прыйдзе час, Калі ты станеш вольным, светлым краем І будзем шанаваць мы ўсё, што маем: Цябе, Радзіма, любая, святая, Ды мову нашу, што ледзь-ледзь жывая. Nike Hypervenom Phantom III Low


Сярэдняя: 3.3 (3 галасоў)
Прайшло столькі часу – я бачу: Колькі страціла я людзей. Але я, але я не заплачу. Не для гэтага сённяшні дзень. Успаміны катуюць часцей усё, Раны на сэрцы дрыжжаць. Раней неяк было прасцей усё. Зараз: памерці – ня ўстаць. Даўно ты кахаеш другую, Ды яна кахае цябе. А я іншага ў вусны цалую… Хай жа пропадам усё прападзе! Справядліва мне быць адною, Справядліва ня жыць як ўсе. Колькі я ўчыніла болю, За свабодаю йшла па крысе. Мяне не чакаюць нябёсы: У іх справаў сваіх хапае. Я іду пад нахіліным лёсам. Толькі вецер мяне трымае. Adidas Ultra Boost