Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Уладзімір Дзюба

Нарадзіўся 24 лютага 1946 года ў горадзе Палтава (Украіна) у сям'і служачых. Дзяцінства прайшло ў вёсцы Патапаўка Буда-Кашалёўскага раёна. Пасля заканчэння аддзялення беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1968) працаваў выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў Мікалаеўскай сярэдняй школе Буда-Кашалёўскага раёна. Служыў у Савецкай Арміі (1968-1969), працаваў рэдактарам на Гомельскай студыі тэлебачання (1970-1972), літсупрацоўнікам газеты «Гомельская праўда» (1972-1977). З 1978 г. - карэспандэнт газеты «На страже Октября» (Менск), з 1980 г. - старшы рэдактар літаратурна-драматычнага вяшчання на Беларускім радыё. Сябра СП СССР з 1986 г. Першы верш апублікаваў у буда-кашалёўскай раённай газеце «Ленінскі шлях» у школьныя гады. З вершамі ў рэспубліканскім друку выступіў упершыню ў 1963 г. (газета «Чырвоная змена»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Вуліцы без назваў» (1972), «Кругазварот» (1976), «Карані бліскавіцы» (1986). Напісаў радыёп'есы у вершах «Жыццё рэвалюцыянера» (з А. Пётухам, пастаўлена ў 1987 г.), «Я.Арлоўскі» (пастаўлена ў 1989 г.), «Нарачным. Рукевічу. Рылееў» (пастаўлена ў 1990 г.). Узнагароджаны медалём. Air Max 1 Mid Liberty Max Kicks


Сярэдняя: 4.2 (17 галасоў)
Каля чарнобыльскіх бяроз Вёў за сабой малых Хрыстос. Трымаў сваю з іх кожны свечку, I кожны пераходзіў рэчку, Што выцякала з балацянкі, Дзе выспяваюць калыханкі Пра чапляў і чароўных дзіваў. Хрыстос дзяцей на ўзлесак вывеў, I пасадзіў наўкол сябе, I, ліст сарваўшы на вярбе, Паспрабаваў на зуб... Паверце, З тым, знаць каб, на якім жа свеце Ён з дзетварой. Пераканаўся, Што свет не той, а гэта. Паўза... Прымоўк, суцішыўся Ісус. Ніяк не мог ён скінуць груз Сумненняў з праведнай душы: Калі дзе ўзяў, там палажы... А ўзяў ён шмат. Урваў у смерці Чародку жыццяў. «Гэта ж дзеці! — Кашчавай ён сказаў. — Пабойся Ты Бога! He дастаць, бач, носа. Над немаўляткамі навісла...» Адбрыў яе, так скажам сцісла. Адбрыў, забраў дзяцей — і ходу. Па пнях, па нейкаму балоту. ...Я столькі рыфмаў ператрос, Зарыфмаваўся каб Хрыстос! Які чарнобыльскіх дзяцей Дарогай вёў чым карацей Далей ад смерці... Цёрлі туфлі. I гаслі жыцці. Свечкі тухлі. Няўжо чытаць нам на кладах Імёны дзетак па складах! Жывіце, родныя, жывіце! Лятайце, басанож, па жыце! Паешце на здароўе бульбы, Што з печы. Дзьмухаюць хай губы На, крутабокую, яе, Што з жару ў роце растае! ...Хрыстос мне бачыўся не ў сне, А ў земляку адным. Міне, Я думаў, ён мяне — я тут жа, He прыглядаўшыся задужа, Партрэт ягоны намалюю... А ён вёў за руку малую. Па ржышчы, што калола ногі. ...Партрэт няўмольнае эпохі.Air Jordans


Сярэдняя: 4.8 (9 галасоў)
Люблю я восеньскія знакі, Калі барвовыя сады. I луг, Ягоны покрыў мяккі, He прыхапілі халады. Калі спружыняць пад нагамі Ля цёплай завадзі імхі. I неба шырыцца над намі, Як заімглёныя шляхі. Да неба — Лес. Гамоняць шаты. Мне той гамонкі блізкі сэнс: Бы звон, У беларусаў хаты. Яшчэ б! Навокал гэткі лес.Nike Air Huarache


Сярэдняя: 5 (8 галасоў)
На дрэвах не відаць Лісткоў і павуцінак. Зямля, нібыта пляц, — Hi траўкі, Hi сцяблінак. Настрой ва ўсім такі, Што недзе штосьці рвецца. Над вёскаю — Дымкі. У маці ные сэрца. На скроні б'ецца пульс Дрыготкі і няпэўны. Нібы змяіны ўкус, Укол унутрывенны. Працягвацца жыццё На ўколах не жадае. He прыйдзе пачуццё, Што маці маладая. I ўжо на ёй, На ёй — Лісткі і павуцінкі. Так доўга над зямлёй Таўкуцца аблачынкі. Эх, разбрысціся б ім У дзень, Вясновы самы! Убачыць свет не злым Умеюць толькі мамы.Air Zoom Pegasus 33