Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

выбар

Сярэдняя: 4.2 (13 галасоў)

Гэта – дарога ў Рай.
Гэта – сцяга да Пекла.
– Божа, параду дай,
выбраць якую лепей.

Першая – кроў і боль.
Крочыць другой салодка…
– Божа, прашу, дазволь
выбраць між двух – сяродку.



Сярэдняя: 4.5 (10 галасоў)

Адзін скажа табе:
“Весяліся, пакуль вясёла”.
Другі скажа:
“Ўмей трымаць сябе ў рукох”.
Трэці скажа,
Што жыцьцё – гэта вечная школа,
Дзе настаўнік адзіны
Магутны і сонечны Бог.
Пяты скажа,
Што ў чарцы знаходзіцца праўда.
Шосты скажа:
“Праўда ў вучэньні адным”.
Сёмы скажа,
Што каханьне – падман і прынада,
Восьмы скажа,
Што адказы ў сэрцы тваім.

Ну а чацьверты
Змоўчыць,
І з твайго шляху
Збочыць,
Бо толькі ў выбары
Уласным
Знаходзіцца
Праўда.