Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць

Лічыльнікі

Нехта скажа...

Сярэдняя: 5 (5 галасоў)

Адзін скажа табе:
“Весяліся, пакуль вясёла”.
Другі скажа:
“Ўмей трымаць сябе ў рукох”.
Трэці скажа,
Што жыцьцё – гэта вечная школа,
Дзе настаўнік адзіны
Магутны і сонечны Бог.
Пяты скажа,
Што ў чарцы знаходзіцца праўда.
Шосты скажа:
“Праўда ў вучэньні адным”.
Сёмы скажа,
Што каханьне – падман і прынада,
Восьмы скажа,
Што адказы ў сэрцы тваім.

Ну а чацьверты
Змоўчыць,
І з твайго шляху
Збочыць,
Бо толькі ў выбары
Уласным
Знаходзіцца
Праўда.