Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Юрась Шамецька

Сярэдняя: 3.5 (6 галасоў)

Дні складаю ў тузін старых газет.
Некалі пажадаю вярнуцца,
каб пагартаць падзеі...
Газета – гэта вельмі стары Інтэрнет,
дзе можна знайсці, па колькі мянялі леі.
Леі – гэта румынская валюта,
да якой у мяне няма ніякіх спраў,
хвалююся, што буду рабіць у лютым, –
крызіс давіць, каб ніхто не спаў.
Дні пралятаюць... Абама абяцае белае, –
чакаю, калі скончацца чорныя дні зімы.
Стараюся згуртаваць мэту жыцця ў цэлае,
гэта – бязглузда, як вядзенне вайны.
Дні – толькі падстава нешта рабіць, –
усё вырашана непрадказальным “рокам”,
не хочацца быць філосафам,
хочацца проста жыць,
каб глядзець, як хвалююцца дрэвы навокал.



Сярэдняя: 3.7 (6 галасоў)

Дні вераснёўскія натхняюць
сказаць, хай не ў апошні раз,
што я цябе цяпер кахаю,
як і тады, у даўні час.

Мы будзем жыць у спадзяванні, –
Бог не разлучыць болей нас,
дасць нам знайсці выратаванне,
як і тады, у даўні час.

Святлом пяшчотным млее сонца,
і недзе зноў іграюць джаз,
прарочаць шчасце і раскошу,
як і тады, у даўні час.

Час крочыць шпарка і нястомна,
і дасць сказаць яшчэ не раз,
што я цябе цяпер кахаю,
як і тады, у даўні час.



Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

Дым плыў у напрамку возера,
палілі агонь увечары,
садзілася сонца доўгае,
каб весці размовы вечныя.

Каму гэта трэба полымя,
што цешыцца, ды не гасне?
Каму гэта трэба сонца,
якім яно грэе шчасцем?

Мой час яшчэ не спыняецца,
агонь і сонца адзіны,
і сніцца мне кожную раніцу
твой позірк, такі праўдзівы.

Не трэба старацца вырашыць,
што будзе – то будзе з намі,
а мы праз размовы аб вечным
адчуем, хто ёсць мы самі.



Сярэдняя: 4.5 (8 галасоў)

Чытаю твае віншаванні
з навагодняй паштоўкі.
Пастаўлю паштоўку на стол
і вып’ю горкай настойкі.
Раскручаны час–махавік
не спыніцца на хвіліну –
зязюля працягне лік,
і светласць мелодый нахлыне.
Святочны горад не спіць,
салютам квітнее неба,
і новы год прыляціць
надзею з’яднаць з сусветам.
Пачуеш мяне, бо лягчэй
душою здалёк убачыць,
калі я з тваіх вачэй
слязой паплыву гарачай.