Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

маме

Сярэдняя: 4.5 (8 галасоў)

Чытаю твае віншаванні
з навагодняй паштоўкі.
Пастаўлю паштоўку на стол
і вып’ю горкай настойкі.
Раскручаны час–махавік
не спыніцца на хвіліну –
зязюля працягне лік,
і светласць мелодый нахлыне.
Святочны горад не спіць,
салютам квітнее неба,
і новы год прыляціць
надзею з’яднаць з сусветам.
Пачуеш мяне, бо лягчэй
душою здалёк убачыць,
калі я з тваіх вачэй
слязой паплыву гарачай.



Сярэдняя: 5 (5 галасоў)

Я не маю цябе, а ні тут, а ні там...
Не на што я не маю дазволу...
Цябе лёс адабраў на суды дактарам,
Лісце жоўтае дорачы долу.

Не аддаць, не прыняць - не пад'ёмны цяжар,
Бы каменні ўзвалілі на плечы...
Цяжкі год адышоў, быццам меньш стала хмар,
Але час, як той кажа, не лечыць...

Светлы смутак, як пух, лёгкі белы, як дым,
Засцілае да шчасця дарогу...
Ды вось толькі твае на падлозе сляды
Дораць веру, што ты каля Бога...

Успамін, успамін! - Верны сябар смугі...
Сэрца цісне, бо помніць гаворку...
Не абняць мне цябе, чалавек дарагі,
Не прайсціся з табой па надворку...

Не сустрэнеш мяне ля драўляных варот.
Як жа мне цябе тут не хапае!
У турботах прабег хутка жудасны год.
Для мяне ты заўсёды жывая.

© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2021
Свидетельство о публикации №121093002771



Сярэдняя: 4.5 (21 голас)

І зноў табе, старэнькая жанчына,
Якой няма бліжэй і даражэй,
Свой новы верш я прысвяціць рашыла.
А як табе аддзячыць мне яшчэ?
Пяшчотны жаль маю душу сціскае,
Бо дзесьці там, у вёсачцы, адна
Сама з сабой, з каточкам размаўляе
Мая матуля з ранку да цямна.
Пад вечар тупае яна да тэлефона
І набірае лічбы, шэсць ці пяць.
Магчыма, дзеці папрыходзілі дадому,
Ім трэба ўсе навіны расказаць:
Сусед насупраць трэці раз жаніўся,
З кабетай утульным хатні стаў куток.
У хлеў да курачак уночы нехта ўбіўся.
Сабака можа? Ці які шашок?
Матулечка мая! Цалую рукі.
Твой лашчыць голас, як вясной пялёсткі.
Цячэ размова. Цешаць сэрца гукі.
І хочацца ляцець да роднай вёскі,
За кубкам кавы да стала сесць з мамай,
Развеяць сум, страх разагнаць паволі,
Назваць яе любімай, мілай самай
І пажадаць шчаслівай, светлай долі!



Сярэдняя: 5 (10 галасоў)

(Прысвячаецца Сафіі Васільеўне Супрун - маёй маці)

Не сумуй, даражэнькая маці.
Зберажы надалей сваё сэрца.
Калі ёсць ты, лягчэй і дзіцяці
Ад адной толькі думкі, што б’ецца…

Што сядзіш там, на лаўцы, ля дому.
Ці ля печы, ці думкамі цешыш
Фатакарткі старога альбому…
Ці чытаеш ізноў мае вершы?

Хоць не разам мы зараз, далёка,
Але помнім і молімся Богу,
Каб жыла ты яшчэ доўга-доўга
І чакала дзяцей ля парогу.

Не сумуй, дарагая, і вочы
Беражы, як нязбыўныя мары.
Не заснула ізноў да паўночы,
Разганяла над сном маім хмары.

Нумар твой тэлефонны на ранку
Зноў засвеціць, як сонца святлістасць.
Надпіс «Мама» пад спеў калыханкі -
Вось - багацце і божая літасць.

© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2020
Свидетельство о публикации №120021804188