Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

48 бутэлек гарэлкі

Сярэдняя: 3.8 (11 галасоў)
..............Лічба дня: кожны беларус летась выпіў 48 бутэлек гарэлкі. Сорак восем бутэлек гарэлкі. Не на нос – на душу беларуса. Каб надрацца, як кажуць, у сцельку. І пры гэтым – ні кроплі прымусу. Сорак восем? І праўда? Багацце! І пароўну ж на ўсіх падзялілі – Уключаючы ў спіс немаўляці І старых стагадовых рэптылій. Сорак восем! На рыла? На брата! Далібог, пабіваем рэкорды! І нічога, што потым дахаты Дапаўзаюць зсінелыя морды. Сорак восем? І “сорак” сагрэе! І ўсё шчырай вытворчасці гонка! П’е “народзец” – і дзеці хварэюць, І ад “шчасця” пакутуюць жонкі. Сорак восем! Бядота? Брыдота? Ці ратунак – забыўка-вадзіца – Каб жлукціць – і не памятаць, хто ты І з чаго закарцела напіцца? Сорак восем? А можа ўжо годзе? Што далей нашай нацыі “свеціць”? Мы па п’янстве і так уваходзім У дзясятку “мацнейшых” у свеце. Сорак восем! Бальзам ці атрута? Лекаванне істоты ці глупства? Гіне дух, “алкаманіяй” скуты – І збірае, збірае наступствы. 25.01.2014 NIKE


Цудоўна напісана. Але кожны

Цудоўна напісана.
Але кожны сам выбірае: піць яму ці ня піць...