Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Абветраныя далягляды

Сярэдняя: 5 (12 галасоў)
Я люблю пазіраць, як раніцай Сонца ўсім раздае нарад, У празрыстай расе купаецца, Белым воблачкам уціраецца, Аглядае свой далягляд. На двары ж – раскашуе верасень. З яго ветрам я заадно Далягляды свае праверу ўсе, Мо забыў што на ўзлеску ў верасе, Калі бегаў там басанож?.. Атрымаўшы нарад нялёгкі свой, Паспяшаю-лячу ў бары. Чую, рэха маё галёкае... І сягоння яно, далёкае, Адбіваецца на пяры. Вецер крочыць у замець пожняю, Трэба ў лес мне за ім паспець, Зазірнуць там пад хвою кожную, Мо зямлянка дзе ёсць парожняя Ці касцёр, каб радок сагрэць? А на крылах гаючых ліпеня Я ў сваё зазірну сяло. Трэба мне пустазелле выпалаць І хутчэй тое зерне выспеліць, Што для радасці прарасло. Крылы ветру заўжды патрэбны мне, Каб не змог запыніць спакой. З даляглядамі, што абветраны, Я здружыўся не кіламетрамі, А ўсім сэрцам, усёй душой.adidas


Добрыя вершы, разумныя, маюць

Добрыя вершы, разумныя, маюць сэнс!!!