Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Бабульчын хор

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

Аднойчы я даволі шпарка
Ішла на працу – напрасткі –
Праз самы цэнтр старога парку –
Эстрада, дзеўкі, дзецюкі…

І раптам песня ўлезла ў вуха –
Ды не з эстрады, па ўсяму…
Народны спеў… Прыемна слухаць…
А хто? Адкуль? І не ўцямлю…

Гляджу – бабулечкі на лаўцы –
Сядзяць, бы птушкі на страхах…
І… дзіва! Ну й музыказнаўцы!
Ў адной – гармонік у руках!

І ён заходзіцца, тапоча,
Іграе, радасцю звініць…
Мо, слухаць нехта і не хоча,
Ды хор бабулек не спыніць!

А як жа смачна песню рэжуць!
Ажно падскоквае душа!
Ад хараства “духоўнай ежы”
Знікае чэрствасці мяжа.

І ўсмешка твар ужо змяняе,
І прыпыняецца хада…
А песня ўзлётвае, лунае…
Ну і бабулі! Вось дык да!

Нашто ім бабскія гаворкі?
Зрання прыняўшы валідол,
Яны спяваюць, нібы зоркі,
І ўсіх запальваюць вакол!