Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Лічыльнікі

Байка пра свіны грып

Сярэдняя: 4.7 (11 галасоў)

Аднойчы грып свіны па-свінску,
Такое мне падклаў свіннё,
Што насвінячыўся да віску,
Каб мне свіняча не было.

Але свінячая зараза
Свінячыць не перастае,
І рохкае ўсё раз за разам,
Нібы мяне свіннёй заве!

Ах, ты, свінячая істота,
Цябе я адсвінячу – ў раз!
І будзеш ты стаяць у плоце,
Між іншых вірусаў-зараз!



супер!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

супер!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Арыгінальны верш

Вельмі цікавы і арыгінальны верш!!! На актуальную тэму! Прыемна, што сучасныя аўтары з усмешкай ставяцца да грамацкіх праблем!