Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Бацька Дняпро (абрадовая песня)

Сярэдняя: 4.4 (35 галасоў)
Выйдзем на Маслёну Да Дняпра вялікага, Разам з ім абудзім Мы мядзведзя дзікага. Бацька Дняпро, чаму ж ты нявясёлы? Паглядзі на нашы гарады і сёлы. Бацька Дняпро, весяліся з намі, І святкуй Маслёну з божымі сынамі. Выйдзем на Купалле Да Дняпра магутнага, Кінем ў яго воды Мы Купалу цуднага. Бацька Дняпро, чаму ж ты нявясёлы? Паглядзі на нашы гарады і сёлы. Бацька Дняпро, весяліся з намі, І святкуй Купалле з божымі сынамі. Выйдзем на Багач мы Да Дняпра шырокага, І насыпем збожжа Ў гонар Жытня строгага. Бацька Дняпро, чаму ж ты нявясёлы? Паглядзі на нашы гарады і сёлы. Бацька Дняпро, весяліся з намі, І святкуй Багач ты з божымі сынамі. Выйдзем на Каляды Да Дняпра глыбокага, Прынясем ў ахвяру Мы казла двухрогага. Бацька Дняпро, чаму ж ты нявясёлы? Паглядзі на нашы гарады і сёлы. Бацька Дняпро, весяліся з намі, І святкуй Каляды з божымі сынамі. Air Jordan VII 7.5 Ture Flight


Дванаццаць спараных

Дванаццаць спараных радкоў
ператварыць ня лёгка ў дошку,
палову дошкі, з шахмат-слоў,
у чорна-белы колер плошчы.