Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Бацькам.

Сярэдняя: 5 (4 галасоў)
(прысвячаецца маім бацькам, Супруну Віктару Мікалаевічу і Супрун Софьі Васільеўне, што жывуць у в. Залацеева, што на Гродзеншчыне Беларусі) 1 Мае бацькі - матуля, тата - Жыццёвы прыклад для дзяцей, У хаце - пернікі, гарбата - Заўжды сустрэнуць тут гасцей. 2 Жыццё давалася нялёгка - Усё здабывалі працай рук… І не шукалі ў ім палёгкі - Масцілі свой, да шчасця, брук. 3 Да маці, у бібліятэку, Вяскоўцы беглі кожны дзень, Нібы, за лекамі, ў аптэку… І зараз выдасць бюллетэнь. 4 А бацька, хлебароб заўзяты, Усім, чым мог, дапамагаў, Прыходзіў запаўнач дахаты, Бо хлеб і сеяў ён, і жаў... 5 Усё ваздаецца нам па справах... Жывуць і зараз, для людзей, Іх зоркі свецяцца яскрава, Хоць вочы бачаць усё хужэй… 6 Сваю зямельку даглядаюць, Нас вучаць, толькі, дабрыні - Бо, што з любоўю засяваюць, Свае пускае карані… 7 Жывуць у праўнучцы і ўнуках, У дрэве з назвай "Радавод", Жыццёвай мудрасці навукай, Як трэба ўмець любіць народ. Мінск. 03.03. 2014г. Nike Blog


Прекрасное стихотворение!!!

Прекрасное стихотворение!!! Написано с большой любовью к родителям, к своей земле, к своему народу. Молодец Людмила.