Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Беларускія лісты

Сярэдняя: 4.5 (48 галасоў)

Восень золатам пакрые,
Абгарне ўвесь сусвет.
І з бярозы ліст бяскрылы
Забярэ ў чужы свет.

Адарвала ад радзімы,
Гоніць шэльма ў прастор.
І знікае воку мілы
Родны, бацькаўшчыны двор.

Ох вядзьмарка! Восень злая
Што -жа нарабіла ты,
Па сусвету разганяя
Беларускія лісты.

Bełarusjanka



Ох, ліхая злая зграя. Што жа

Ох, ліхая злая зграя.
Што жа нарабіла ты?
Наш народзе вымірае,
а жывуць адны глісты...