Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Два скрыпачы

Сярэдняя: 4.5 (35 галасоў)
два скрыпачы праз поле ваенных дзеяньняў з руінаў філярмоніі ў ціхае "будзем" бягуць нарэшце адзін зь іх падае, паранены, другі вяртаецца, узвальвае на плечы першага і пачынае яго цягнуць першы доўга трывае боль, а пасьля пачынае трэнас: сымон, бог з табой, якога хрэна?! сымон, твая каханая здраджвала табе са мной, цяпер, каб здрадзіць ізноў, вярнулася да цябе, калі шчыра, мяркуеш, ты – сапраўдны мужчына? бо мужык даўно зь цябе выпарыўся, зьнік у кірунку нябёсаў. урэшце рэшт, ты няправільна трымаеш смык, ты няправільна мяне нясеш! мы маглі б быць з табой кім заўгодна, мы маглі б быць зусім не музыкі, калі б ня гэты пракляты бліц- крыг, распачаты імперыяй; мы не бярэм удзел у вайне – і кааліцыі напляваць, як мне цяпер баліць галоўнакамандуючы ня мае музычнага слыху, таму як дэрыжэр ён ніякі, ён ніколі ня ўчуе вайну усё супраць нас, сымоне, і нашы з табою шанцы – нуль сымон, кінь мяне проста тут дзеля нашых сыноў я такі, ты ведаеш, здолею выкараскацца ізноў ты слабак, сымон, таму ты мусіш бегчы адзін і сына свайго абдымі і скажы, што ён мой сын ты мамчын сынок, сымон! – чулася наўздагонKobe 11 Mentality


вельмі моцна

вельмі моцна