Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

дабро

...

Сярэдняя: 4 (30 галасоў)


Яшчэ не ацэнена

два скрыпачы праз поле ваенных дзеяньняў
з руінаў філярмоніі
ў ціхае "будзем"
бягуць

нарэшце адзін зь іх падае,
паранены,
другі вяртаецца,
узвальвае на плечы першага
і пачынае яго цягнуць

першы доўга трывае боль,
а пасьля пачынае трэнас:

сымон, бог з табой,
якога
хрэна?!

сымон,
твая каханая здраджвала табе са мной,
цяпер,
каб здрадзіць ізноў, вярнулася да цябе,
калі шчыра,
мяркуеш, ты – сапраўдны мужчына?

бо мужык даўно зь цябе выпарыўся, зьнік
у кірунку нябёсаў. урэшце рэшт,
ты няправільна трымаеш смык,
ты няправільна мяне нясеш!

мы маглі б быць з табой кім заўгодна, мы маглі б быць
зусім не музыкі, калі б ня гэты пракляты бліц-
крыг, распачаты імперыяй; мы не бярэм удзел у вайне –
і кааліцыі напляваць, як мне цяпер баліць

галоўнакамандуючы ня мае музычнага слыху, таму
як дэрыжэр ён ніякі, ён ніколі ня ўчуе вайну
усё супраць нас, сымоне, і нашы з табою шанцы –
нуль

сымон, кінь мяне проста тут дзеля нашых сыноў
я такі, ты ведаеш, здолею выкараскацца ізноў
ты слабак, сымон, таму ты мусіш бегчы адзін
і сына свайго абдымі і скажы, што ён мой сын

ты мамчын сынок,
сымон! –
чулася наўздагон



Яшчэ не ацэнена

Каб Залюстэр'е не сагнула
аб глебу "промнікі" твае,
не засмучай сябе мінулым —
яно ўжо больш не існуе.

І баязлівым "А што будзе?"
не зааблочвай небасхіл.
Жыві цяпер, на радасць людзям,
твары дабро, па меры сіл.

Нясі святло па лёсу гонях —
агмень любові-мілаты.
І дзякуй Бога за "сягоння"
і тых, каму патрэбны ты.

29.09.2018



Яшчэ не ацэнена

Кожнаму адмераны свой час,
Мы нараджаемся і паміраем.
Што застанецца пасля нас,
Мы самі выбіраем.

Адныя з дня ў дзень гуляюць у казіно,
Такія ёсць, што скарб зямны збіраюць,
Нехта траціць грошы на віно,
Але ўсе, хто нарадзіўся, аднойчы паміраюць.

З сабой не возьмеш новы Мэрсэдэс,
Шыкоўны дом і юную каханку,
З сабой не возьмеш грошы, ці віно,
Каб нешта ўзяць з сабой трэба рабіць дабро...