Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

здрада

Сярэдняя: 4.5 (35 галасоў)
два скрыпачы праз поле ваенных дзеяньняў з руінаў філярмоніі ў ціхае "будзем" бягуць нарэшце адзін зь іх падае, паранены, другі вяртаецца, узвальвае на плечы першага і пачынае яго цягнуць першы доўга трывае боль, а пасьля пачынае трэнас: сымон, бог з табой, якога хрэна?! сымон, твая каханая здраджвала табе са мной, цяпер, каб здрадзіць ізноў, вярнулася да цябе, калі шчыра, мяркуеш, ты – сапраўдны мужчына? бо мужык даўно зь цябе выпарыўся, зьнік у кірунку нябёсаў. урэшце рэшт, ты няправільна трымаеш смык, ты няправільна мяне нясеш! мы маглі б быць з табой кім заўгодна, мы маглі б быць зусім не музыкі, калі б ня гэты пракляты бліц- крыг, распачаты імперыяй; мы не бярэм удзел у вайне – і кааліцыі напляваць, як мне цяпер баліць галоўнакамандуючы ня мае музычнага слыху, таму як дэрыжэр ён ніякі, ён ніколі ня ўчуе вайну усё супраць нас, сымоне, і нашы з табою шанцы – нуль сымон, кінь мяне проста тут дзеля нашых сыноў я такі, ты ведаеш, здолею выкараскацца ізноў ты слабак, сымон, таму ты мусіш бегчы адзін і сына свайго абдымі і скажы, што ён мой сын ты мамчын сынок, сымон! – чулася наўздагонKobe 11 Mentality


Сярэдняя: 3.8 (4 галасоў)
О, каб ты знаў, якое шчасце – жыць – і млець ад явы хмельнай у мігценні апошніх кропель часу – на мяжы паміж святлом жыцця і смерці ценем! Калі б ты ведаў, што за дзіва – зноў прачнуцца ўранні, ўсмак глынуць паветра і шчыра ўславіць Бога за любоў – за новы дзень, за шлях… у рэшту метраў! Ты б не дайшоў да зеўры – і не стаў анёлам зла – абраннікам варожым, што мімаходзь, паміж аспІдных спраў, зляцеў забіць мяне – суздром зніштожыць. Скажы, за што? І я табе скажу, як ратаваць гаротніцу-душу. 21.03.2014 Adidas Yeezy


Сярэдняя: 5 (4 галасоў)
Я знаю, ты мяне перажывеш, пра мой сыход не чуючы ні слова, і некалі, магчыма, гэты верш у Нэце адшукаеш выпадкова. Паглядам прабяжышся па радках, па памяці да ўласнага прысуду: забіць мяне – пачварна, спадцішка – з усмешкай, з цалаваннем здрадцы Юды! Але… Хоць, пакідаючы зямлю, у вечнасць адыходжу я ў адчаі, праз слёзы за цябе Хрыста малю. Нянавісці мой плач не азначае. Дальбог, я не кляну цябе – люблю і ўсё табе, мой карнік, прабачаю. 13.10.13 womens nike shoes