Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дзякуй Богу! Вясна!

Сярэдняя: 3.1 (14 галасоў)
Дзякуй Богу! Вясна! Алiлуя! Дажылi! Да "чырык" i "угу" зноў сваю далучаю хвалу я — ручаямi падзяк фантаную — утрымаць унутры не магу. Напаўняючы гелiем "ахi", узмываю ў зенiт галубы ў захапленнi — мiнаючы дахi, на якiх славяць Госпада птахi — верабейчыкi i галубы. I лiкую! — Ад краю да краю — там, дзе ўжо ледзяшы "адцвiлi", ветры гiмны вясеннiя граюць — бы гукаючы век сонцаграю для абуджанай небам зямлi. 1.03.2018 Kids Footwear Online