Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ёсць два няведанні, ў якіх вучуся...

Сярэдняя: 4.3 (9 галасоў)

Ёсць два няведанні, ў якіх вучуся
Шчаслівым быць і знаць сваю пару:
Не ведаў дня, калі я нараджуся,
Ў якую ноч – не ведаю – памру...

Як ёсць два веданні, з якімі я змірыўся
І ў іх прамежку полымна гару:
Я ўсё-такі аднойчы нарадзіўся,
І ўсё-такі аднойчы я памру...



калі б людзі часцей думалі аб

калі б людзі часцей думалі аб гэтым--свет змяніўся б у лепшы бок.Дзякуй за верш!