Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

гэтак проста - краніся

Сярэдняя: 5 (1 голас)
ты ўвайшла мне ў жыццё. ты ў маіх недарэчнасцях грэшная. я прабачу цябе. я хварэю табой. алілуйя! гэтак проста - краніся. чуеш: у сэрцы маім сціхнуў стук. абудзі яго грук. дай сагрэцца ў тваіх пацалунках. хай за вокнамі горад не спіць, весяліць дзівакоў, што шліфуюць падэшвамі пліты яго променадаў. гэта ноч - для дваіх. усё, што днём не было – ўсё сплыло. нашумі мне каханне. мне ня трэба другіх калыханак. сон у нашым пакоі складае свае міражы, прарастае скрозь нас, падаўжаючы хвілі-хвіліны. у падгалоўе пасцелі, нікім не чытаны, ляжыць тонкі томік маіх не напісаных мной успамінаў... Men's Tops


як цудоўна, захапляе дух да

як цудоўна, захапляе дух да чароўных слоў