Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Нікіта Туманаў

Сярэдняя: 5 (1 голас)

ты ўвайшла мне ў жыццё.
ты ў маіх недарэчнасцях грэшная.
я прабачу цябе.
я хварэю табой.
алілуйя!
гэтак проста -
краніся.
чуеш: у сэрцы маім сціхнуў стук.
абудзі яго грук.
дай сагрэцца ў тваіх пацалунках.

хай за вокнамі горад не спіць, весяліць дзівакоў,
што шліфуюць падэшвамі пліты яго променадаў.
гэта ноч - для дваіх.
усё, што днём не было – ўсё сплыло.
нашумі мне каханне.
мне ня трэба другіх калыханак.

сон у нашым пакоі складае свае міражы,
прарастае скрозь нас, падаўжаючы хвілі-хвіліны.

у падгалоўе пасцелі, нікім не чытаны, ляжыць
тонкі томік маіх не напісаных мной успамінаў...



Сярэдняя: 4.4 (5 галасоў)

такая восень чакае побач,
што сэрца поўніцца роем мрой.
мяне для шчасця занадта многа.
і тых, хто побач цяпер са мной,
я абдымаю.
дыханне траўня
ўва мне бунтуе – цудоўны знак!
ды і каняка мая кульгава,
несецца хутка, як аргамак.
і фарбы яркі! і звонкі гукі!
і бліжай песні застольны гам!
і вецер ў спіну! і зоркі ў рукі!
і свет кладзецца мне пад нагамі!

хай не паверыць чытач – бо казка.
але ўсміхнецца пры гэтым хай.
нясі і далей мяне, Пегаска,
пакуль не знікну за небакрай.



Сярэдняя: 5 (1 голас)

выспела.
ўпала чароўнае
слова.
скача каляровым мячом.
толькі табе, нікому другому
квола-пяшчотае, ни прашто.
ўпала.
стала светла у хаце.
не галосіць.
не кліча бед...
цёплае, як пацалунак дзіцяці.
можаш падняць яго, узяць сабе.