Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Калi б усiм вядомы генiй

Яшчэ не ацэнена
Калi б усiм вядомы генiй Пакiнуў толькi б нам сваё “Я помню чудное мгновенье” Лiчыўся цi б паэтам ён? Калi б ня меў ён свой шматтомнiк I з iм чарнавiкоў запас Цi вершы гэтыя хто ўспомнiў б Што на жыццё натхняюць нас? Як дыямант у купе смецця Адзiны гэты б твор блiшчаў I надыход паэта ў свеце Усiм навокал абвяшчаў… Што болей – колькасць альбо якасць? Што лепей варта б выбiраць Калi абодвух аж нiяк нам Не пашанцуе атрымаць? Працуюць многiя нястомна Але скажу iм без iлжы Што у мастацтве колькасць толькi Амаль што цела без душы Таму мiж розных галадранцаў Што ў вочы мне пускаюць дым Я так люблю малых галандцаў Тых, хто вялiкi у малым Nike Benassi Slide


Выдатна!

Выдатна!