Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Калі мяне мінулым болем...

Сярэдняя: 3 (2 галасоў)
Калі мяне мінулым болем ізноў жмане шаленец-май, з'явіся мне, о, мой анёле, і дай няўтольнаму патолі – хаця паўдолькі лепшай долі – і дух у целе падтрымай! Штурхні: "Ізноў ляціш на рыфы па волі ветразя-душы? Асцеражыся слоў у рыфму! І праз жадункаў алгарыфмы уласны лёс, як крохкі грыфель, на ліст паперы не скрышы!" Яшчэ й дадай: "Расплюшчы вочы! Зірні, што творыш, памаўза! Кідай чмурэць у цемры ночы, каб абы-што не напрарочыць, і вершам яву не сурочыць, і свет у вузел не звязаць!" 18.05.2014 Adidas Yeezy


Цудоўна, Lazzaro! Як заўжды,

Цудоўна, Lazzaro!

Як заўжды, цудоўна напісана.