Кажуць – памёр… нечакана… ў бальніцы…
Ноччу… Ўжо болей, чым суткі таму…
З ныркамі нешта… і сэрцам… Сястрыца
Кропельніцу ледзь зрабіла яму…
Шок… Ды не веру ніводнаму слову…
Ён – такі дужы, здаровы – сканаў?!
Дух заняло… Адняло нават мову…
Ён - хто не крочыў, а лётаў, лунаў?!
Ледзь 50… Толькі сталасць – не болей…
Самая сіла і розум – каб жыць…
І вось цяпер – не ўсміхнецца ніколі?
І недзе там – нерухома ляжыць?
Нібыта збег… Як да жудасці проста!
Так і сыходзяць – адзначаны факт –
Сёння мужчыны сярэдняга ўзросту –
Раптам: ці рак, ці інсульт, ці інфаркт…
Ўчора спяшаўся яшчэ на работу –
Бег да машыны – шыкоўны, бы фат…
Ўчора ад жонкі раўнівай употай
З працы падвозіў знаёмых дзяўчат…
Ўчора… Як многа было ў яго ўчора!
Ён быў шчаслівым, і ён быў жывым…
Сёння ж – хаваюць… нябожчыка… Гора!
Болей ніколі не ўбачымся з ім!
Ён ўжо не кіне свае “Прывітанне!”,
Не прабяжыцца, нібы малады…
Не разамлее ў любві і пашане…
І не прыпомніць былыя гады…
Жонка і дзеці над целам галосяць –
Над даражэнькім, над любым сваім…
Колькі жа нам на зямлі засталося,
Перш, чым узыйдзем у неба за ім?
"Пры-ві-Тан-не".) Графа-ман
"Пры-ві-Тан-не".)
Графа-ман