Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ХІБА ВОСЕНЬ ВІНАВАТА...

Сярэдняя: 4.5 (4 галасоў)

Хіба восень залатая вінавата,
Што туманам ноч заслала берагі,
Што лугі шалёна пахнучыя мятай
Зацерушаць хутка белыя снягі.

Не шукайце вашай горычы прычыну
У гэтай восені маркотна- залатой,
Лёгкі шэрань адцяніў яе сівізну,
Ззяе досвітак рабінавай зарой.

Яе скроні лета бабіна кранула
З павуцінак тонкіх вытканай журбой
І астатняе цяпло ў сады вярнула-
Шалясціць яно зжаўцелаю ліствой.

Зацягнулі неба дажджавыя хмары
І слязамі восень усю журбу пралье
Цярпяліва змоўкне у надзеі з марай,
Пасумуе трошкі, замерзне і засне.

А прырода ўсё па кругу зямлю верціць
За дажджамі сонца, за цяплом мароз.
Непрыкметна зноў жа прынясе ёй вецер
Прыгажосць пяшчотную ды самотны лёс.



Ну й,нацерабіла... Пішаш

Ну й,нацерабіла...
Пішаш лёгка. і гэта добра. Але! Глядзі на СЭНС слоў,якія ўжываеш !
Не ляніся,пачашы патылічку,залезь у "слоўнік",паглядзі,які СЭНС у таго,ці іншага слова,якое ўжываеш.
??? На лугах,як правіла,расце трава,каб сена было пахучае-е-е... А мятнае сена каровы есці ня будуць. Таму і няма на лугах мяты,ды яшчэ столькі,што луг ШАЛЁНА пахне мятай. Хораша напісана,амаль Есенін,але,выбачай,па-дурному.

Ці:"Лёгкі шэрань адцяніў яе сівізну"??? "шэрань" -иней. Іней - белаваты,сівы.
ТО ! Як Сівы іней адцениць(оттенит) Сивизну ???

??? "Яе скроні лета бабіна кранула
З павуцінак тонкіх вытканай журбой
І астатняе цяпло ў сады врнула- "вЯрнула"
Шалясціць яно зжаўцелаю ліствой."
??? Доўга я,стары ёлупень,пытаўся ўразумець,што ты ТУТ такое панапісала... ды й плюнуў,бо не здагадаўся... Словы зразумелыя,а СЭНС... Ну,тупы я,тупы...
далей не буду...

Алег, дзякуй за шчыры разбор

Алег, дзякуй за шчыры разбор гэтага "тварэння", апраўдвацца не мае сэнсу, згодна амаль з усім, мо калі і навучуся...
Тэты верш напеўнай мілодыкай лёг на сэрца,
а галава відаць была ў іншым месцы..

Затое паразмаўлялі неблага)))

Затое паразмаўлялі неблага))) На жыўца так бы мовіць.)

Франак, дзякуй за тое, што

Франак, дзякуй за тое, што прачыталі, шчыра ўдзячна.