Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Хрэнавы мёд

Сярэдняя: 5 (4 галасоў)
Няпраўда ўсё ж, што мова памірае, Як адмірае першае галлё. Няшмат па беларуску размаўляюць, Але вось разумеюць амаль усё. Чаму так? –Гэта не адвеку. Стагоддзя меней - ці даўно? Тады людьзмі быць было мэтай, Саху кідалі, і сваё жніво. Ці атрымалі мы павагу? Напэўна, нешта адбылось. Але згубілі мы развагу, Якая ў мове нашай ёсць. Яна ў зямлі - нябачны корань, І дзесць глыбока ў крыві. А мы імкнемся, як бы мовіць, У светлай жыць далечыні. Бяры ж сякеру, сячы сынка, І размяжуй, дзе я, дзе ты. Табе ўверх - я на прыпынку. Трымаюць моцна карані… Не узнімаецца сякера. Ссячэш уласнае жыццё. Вось і жывем ва ў “кватэры”, І чуем часам тое-сё. Так, сёння нашу мову ганьбяць. А мовяць, мабыць, святары. Да ёй ніяк і не прывабіць, Бо словаў іншых гушчары. З-за іх «трасяначку», «мяшаюць», Якою ганьба «гаварыць». А ці не дзякуй, што ўжываюць І частку мовы? Трэба ж жыць. Бо нават гэта сёння дзіва. Ці лепей будзе надалей? Мо мусіць сеяць на сядзібе, А зерня ўзыйдуць пазней? Прабачце, калі што не гэтак. Хрэнавы корань дае смак. Не абуджайцеся. Нарэшце, Вы разумееце па-ўсяк. Air Force 1 Low Upstep BR


Курыца? …ці яйка? …мова?

Курыца? …ці яйка? …мова? …ці народ?(Пісьмо акадэмікам ад пэнсіянэра.)